Пацярпелі мінімум 150 чалавек, ёсьць загінулыя.
Віхор, што ўзьнік падчас навальніцы, зруйнаваў некалькі будынкаў. Паводле відавочцаў, ад часткі сяла Грушкі тарнада пакінула адныя сьцены. Пацярпелі і суседнія паселішчы, у тым ліку замак у Вальціцах.
Дакладная колькасьць параненых і загінулых пакуль не вядомая — людзі могуць заставацца пад заваламі. У раён бедзтва выехалі ратавальнікі, у тым ліку з суседніх Аўстрыі і Славаччыны.
Моцны вецер быў 24 чэрвеня і ў Беларусі. Ён пакінуў безь сьвятла больш як 560 паселішчаў, паваліў некалькі дрэваў і пашкодзіў некалькі дахаў. Пацярпелых не было.