Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрфакс: Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі ў траўні перасталі пастаўляць нафту на «Нафтан»


Завод «Нафтан — Палімір» у Наваполацку
Завод «Нафтан — Палімір» у Наваполацку

Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі з пачатку траўня не пастаўляюць нафту на Наваполацкі НПЗ

Пра гэта сьведчыць статыстыка, зь якой азнаёміўся Інтэрфакс.

За 16 дзён траўня на «Нафтан» з РФ было пастаўлена 54,8 тысячы тон «іншымі нетракарыстальнікамі» (гэта значыць тымі, якія не ўваходзяць, паводле тэрміналёгіі афіцыйнай статыстыкі, у лік асноўных). Гэта на 20,7 тысячы тон у суткі менш у параўнаньні з папярэднім месяцам.

На Мазырскі НПЗ з пачатку месяца пастаўлена 300 тысяч тон нафты з РФ. Асноўныя расейскія экспартэры — «Лукойл», «Газпромнефть» і «Роснефть», прычым дзьве апошнія кампаніі павялічылі аб’ёмы ў параўнаньні зь мінулым месяцам.

Як паведамлялася раней, трубаправодныя пастаўкі нафты з РФ на НПЗ Беларусі ў траўні заплянаваныя ў абʼёме 608 тысяч тон, што ў 2 разы менш, чым у красавіку.

Міністэрства фінансаў ЗША 19 красавіка скасавала замарожваньне санкцыяў у дачыненьні да канцэрну «Белнафтахім», у склад якога ўваходзіць і наваполацкі «Нафтан».

Гэтае замарожваньне дзейнічала з кастрычніка 2015 году.

Асноўнымі пастаўшчыкамі на «Нафтан» у красавіку былі: «Роснефть» — 339 тысяч тон, «Сургутнефтегаз» — 204 тысячы тон, «Татнефть» — каля 100 тысяч тон, «Башнефть» — 32 тысячы тон, «Роснефть» — менш за 10 тысяч тон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG