Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі адразу дзьве групы нелегальных мігрантаў зь Беларусі


Затрыманыя мігранты
Затрыманыя мігранты

Усяго беларуска-польскую мяжу перайшлі 22 чалавекі з Аўганістана, паведамілі 18 чэрвеня польскія памежнікі.

Першую групу затрымалі каля вёскі Азяраны, непадалёк ад пункту пропуску Баброўнікі. У ёй было 6 мужчын ад 15 да 49 гадоў і 5 жанчын ад 9 да 47 гадоў.

Другую групу з 11 аўганцаў затрымалі ў Саколцы, у ёй былі ўсе паўналетнія.

Абедзьве групы перайшлі мяжу недзе паміж беларускімі пунктамі пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» на Гарадзеншчыне.

У той жа дзень літоўскія памежнікі паведамілі, што беларуска-літоўскую мяжу нелегальна перайшлі 8 іракцаў.

Улады Літвы заяўлялі, што да арганізацыі сёлетніх нелегальных міграцыйных плыняў зь Беларусі ў Літву маюць дачыненьне афіцыйныя беларускія ўлады. У краіне разглядаецца пытаньне пабудовы плота на мяжы зь Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG