Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць сёлетніх нелегальных мігрантаў зь Беларусі ў Літву перавысіла 400 чалавек


Група іракцаў, затрыманых літоўскімі памежнікамі на мяжы зь Беларусьсю ў траўні 2021 году
Група іракцаў, затрыманых літоўскімі памежнікамі на мяжы зь Беларусьсю ў траўні 2021 году

У Ігналінскім раёне літоўскія памежнікі затрымалі 8 ірацкіх грамадзян, які незаконна перасеклі мяжу зь Беларусьсю. Сёлета больш за 400 іншаземцаў спрабавалі нелегальна ўехаць у Літву зь Беларусі.

Пра гэта паведамляецца на сайце службы дзяржаўнай памежнай бясьпекі Літвы.

У чацьвер вечарам супрацоўнікі памежнай службы затрымалі 8 чалавек, якія незаконна перайшлі мяжу з боку Беларусі. Гэта адбылося ў вёсцы Лекішкес Ігналінскага раёну. У сямі зь іх былі дакумэнты грамадзян Іраку. Адзін мужчына ня меў дакумэнтаў, але таксама прадставіўся іракцам.

Іншаземцы папрасілі прыстанішча ў Літве.

Затрыманых правераць на COVID-19 і ізалююць да атрыманьня вынікаў. Абставіны здарэньня высьвятляюцца, вядзецца сьледзтва, гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама ведамства паведамляе, што сёлета 405 нелегальных мігрантаў зь Беларусі спрабавалі ўехаць у Літву. Большасьць зь іх — грамадзяне Іраку. Гэтая колькасьць у пяць разоў большая, чым такіх выпадкаў было ў 2020 годзе.

Летась затрымалі 81 іншаземца. У 2019 годзе было 46 нелегальных мігрантаў, у 2018 годзе — 104.

  • Улады Літвы заяўляюць, што да арганізацыі сёлетніх нелегальных міграцыйных плыняў зь Беларусі ў Літву маюць дачыненьне афіцыйныя беларускія ўлады. У краіне разглядаецца пытаньне пабудовы плота на мяжы зь Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG