Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскі парлямэнт унесьлі праект пастановы аб прыпыненьні дыпляматычных адносін зь Беларусьсю


У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны 18 чэрвеня зарэгістраваны праект пастановы аб заяве парлямэнту «Аб спыненьні любых дыпляматычных адносін Украіны зь Беларусьсю, за выключэньнем тых, якія тычацца пытаньняў уцекачоў і палітвязьняў».

Зьвесткі з рэгістрацыйнай карткі праекту, паведамляе БелаПАН, сьведчаць, што яго ініцыятары — народныя дэпутаты Аляксей Ганчарэнка, Ірына Фрыз, Ігар Гузь, Юлія Кліменка, Сафія Фядына, Аксана Саўчук і Мікалай Княжыцкі.

Вярхоўнай Радзе прапаноўваецца афіцыйна заявіць аб непрызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 году, асудзіць «шматлікія факты перасьледу і гвалту ў дачыненьні да грамадзян Беларусі, перашкоды рэалізацыі імі права на свабоду мірных сходаў і выказваньня думак і перакананьняў» наконт прэзыдэнцкіх выбараў.

Украінскаму парлямэнту таксама прапаноўваецца «прызнаць, што беларускі рэжым становіць пагрозу міжнароднай бясьпецы ў сувязі з фактамі супрацоўніцтва з тэрарыстычнымі арганізацыямі на часова акупаваных тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG