Яне прад’явілі абвінавачваньне па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), цяпер ідзе суд. Больш за 7 месяцаў хлопец штодня піша дзяўчыне лісты і носіць ёй перадачы. Валера зьбіраецца пабрацца шлюбам зь Янай і хоча ўзяць яе прозьвішча.