Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты і штрафы 14 чэрвеня: паўторна затрымалі асуджаную да «хатняй хіміі» актывістку


Вольга Паўлава, архіўнае фота
Вольга Паўлава, архіўнае фота

Сілавыя структуры Беларусі працягваюць перасьледаваць людзей за пратэсты супраць сфальшаваных выбараў і гвалту. Свабода адсочвае гэтыя падзеі. Артыкул абнаўляецца.

Паводле праваабаронцаў, затрымалі актывістку «Краіны для жыцьця» Вольгу Паўлаву. Яна зьнікла пасьля чарговай абавязковай адзнакі па месцы адбыцьця пакараньня, пасьля чаго не вярнулася дадому.

Пазьней яе калегам стала вядома, што яе затрымалі на падставе адміністрацыйнага правапарушэньня і даставілі ў РУУС Менску. Прычынай нібыта «пікетаваньне ў будынку міліцыі». Затым СМІ паведамілі, што Вольгу Паўлаву вызвалілі, а ў сераду будуць судзіць.

Палітзьняволеную Вольгу Паўлаву, актывістку «Краіны для жыцьця» і сябру ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, у сярэдзіне лютага пакаралі 3 гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову — «хатняй хіміяй». Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суду. Прысуд вынесла судзьдзя Ленінскага раёну Марына Запасьнік.

Актывістку прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу: наўмысна зьдзейсьніла злачынства, актыўна ўдзельнічала ў групавых дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак, не падпарадкавалася законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, што пацягнула за сабой парушэньне працы транспарту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG