Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Беларусі вязуць копіі цудадзейных абразоў. ФОТА


Людзі ў касьцёле ля цудадзейных абразоў
Людзі ў касьцёле ля цудадзейных абразоў

З Горадні выехала аўтамабільная пілігрымка з копіямі найбольш вядомых абразоў дзевы Марыі зь беларускіх храмаў.

Як паведамляе сайт Cathоlic.by, арганізатарам пілігрымкі выступіў пробашч менскага касьцёла Сьвятых Сымона і Алены айцец Уладзіслаў Завальнюк.

«Баліць сэрца, калі бачу, што пілігрымкі не ідуць у Будслаў. На гэта ёсьць шмат прычын. Пакуль няма пілігрымак, пілігрымуюць копіі ікон. Гэта сымбаль таго, што мы хацелі б зрабіць, але пакуль ня можам. Молімся аб хутчэйшым аднаўленьні Будслаўскага санктуарыя. Дарогі да Багародзіцы не забываюцца», — сказаў сьвятар.

У дарозе да Горадні адзін з аўтамабіляў сапсаваўся, таму ў першы дзень пілігрымкі адзін абраз ехаў не на версе машыны, а ўнутры яе.

Так перавозяць іконы
Так перавозяць іконы

У суботу ўвечары аўтамабілі з копіямі цудадзейных абразоў, праехаўшы амаль 500 кілямэтраў, прыбылі ў Браслаў, дзе ў нядзелю прайшла імша. Пазьней пілігрымы прыбылі ў Магілёў. Далейшы маршрут будзе пралягаць празь Бялынічы, Амсьціслаў і Гомель.

Пілігрымка працягнецца восем дзён. Яе ўдзельнікі разам з абразамі плянуюць праехаць агулам каля 2500 кілямэтраў.

Цудадзейныя абразы на набажэнстве
Цудадзейныя абразы на набажэнстве
Прыбыцьцё ў касьцёл
Прыбыцьцё ў касьцёл

18 чэрвеня пілігрымы плянуюць вярнуцца ў Горадню. Там копіі абразоў прабудуць у сьвятыні некалькі дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG