Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славенія адклікала згоду на працу беларускага ганаровага консульства ў Любляне


Любляна
Любляна

Такое рашэньне ўрад бальканскай краіны прыняў пасьля доўгага маўчаньня ганаровага консулу Янэза Шкрабца стасоўна палітыкі афіцыйнага Менску.

Яшчэ ў пачатку траўня міністар замежных справаў Славеніі Анжэ Логар расказаў пра магчымае закрыцьцё ганаровага консульства Беларусі ў Славеніі пад кіраўніцтвам ганаровага консула Янэза Шкрабца. Цяпер улады Славеніі заявілі пра гэтае рашэньне афіцыйна, піша sio1.net.

Янэз Шкрабец за амаль 10 месяцаў, якія прайшлі зь дня сфальшаваных выбараў у Беларусі, так і ня выступіў з асуджэньнем гвалту і парушэньняў правоў чалавека ў краіне, чаго чакаў ад яго славенскі ўрад. У той жа час афіцыйная Любляна далучылася да агульнаэўрапейскіх рашэньняў па Беларусі.

Таксама стала вядома, што Італія ўжо доўгі час не дае згоды на працу прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоля Глаза ў якасьці амбасадара ў сваёй краіне, піша Corriere della Sera. Выданьне нагадвае, што Італія, як і іншыя краіны Эўропы, не прызнае Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі, далучылася да санкцый, а таксама цытуе Сьвятлану Ціханоўскую, якая назвала Глаза «прэс-сакратаром дыктатара».

Анатоль Глаз пасьля санкцый эўрапейскіх дзяржаў супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня неаднаразова крытыкаваў падобны падыход да палітыкі Беларусі і пагражаў санкцыямі ў адказ. Таксама ён раскрытыкаваў рэакцыю заходніх краін на рашэньні стасоўна афіцыйнага Менску пасьля захопу пасажырскага самалёта і арышту журналіста Рамана Пратасевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG