Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2021 годзе ў адміністрацыйных справах асудзілі сама меней 78 беларускіх студэнтаў


Belarus - Strike of BSU students, oct 26, 2020
Belarus - Strike of BSU students, oct 26, 2020

Абсалютную большасьць затрыманых студэнтаў арыштоўвалі на тэрмін ад 7 да 30 дзён.

Паводле інфармацыі валянтэраў Праваабарончага цэнтру «Вясна», з 1 студзеня мінімум 78 студэнтаў асудзілі адміністрацыйна паводле «палітычных» артыкулаў. Больш за ўсіх пацярпелі ад рэпрэсій студэнты менскіх БДУ, БНТУ і БДУІР.

З 77 студэнтаў былі аштрафаваныя толькі 16, на сумы ад 464 да 2900 рублёў. Усяго студэнтаў абавязалі выплаціць дзяржаве амаль 27 724 рублі.

61 студэнт атрымаў арышт ад 7 да 30 сутак. Агулам усе яны ўтрымліваліся за кратамі 994 дні — гэта каля трох гадоў. Самае распаўсюджанае пакараньне беларускіх студэнтаў — за «ўдзел у мітынгах», за які давалі 15 дзён арышту. Так асудзілі 36 чалавек.

Сярод асуджаных — студэнты ВДМУ, БДМУ, ВДТУ, БДЭУ, БДТУ, МДЛУ, БДАМ, МДЭІ імя Сахарава, МІПСА. Некаторых студэнтаў адлічылі пасьля затрыманьня. Сярод іх былі нават тыя, хто сёлета мог атрымаць дыплём.

Акрамя таго, у Беларусі працягваецца і крымінальны перасьлед студэнтаў з выкладчыкамі за студэнцкі страйк і пратэсты супраць адміністрацый ВНУ, якія падтрымалі Лукашэнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG