Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі сайт навінаў NEWSru.com абвясьціў пра сваё закрыцьцё


Галоўны рэдактар сайту NEWSru.com Алена Беразьніцкая-Бруні (архіўнае фота)
Галоўны рэдактар сайту NEWSru.com Алена Беразьніцкая-Бруні (архіўнае фота)

Расейскі сайт NEWSru.com з 31 траўня спыніў абнаўленьне навінавай стужкі. У рэдакцыі патлумачылі спыненьне працы парталу эканамічнымі прычынамі, «але выкліканыя яны менавіта палітычнай сытуацыяй» у Расеі.

«Наша карціна дня стала гэтак адрозьнівацца ад карцінкі, якой аддаюць перавагу дзяржаўныя рэсурсы, што супрацоўнічаць з намі пасьля падзей 2014 году буйныя рэклямадаўцы перасталі, а астатнія пачалі асабліва баяцца ўжо сёлета», — пішуць журналісты выданьня.

Па іх словах, ім усё часьцей даводзілася пісаць аб прыняцьці абмежавальных законаў, якія ў любы дзень маглі б закрануць іх саміх.

«Усё больш паважаных людзей і крыніц праўдзівай інфармацыі мы вымушаныя былі пазначаць як замежных агентаў і экстрэмістаў. Сытуацыя, якая склалася ў эканоміцы і ў прававым полі, робіць якасную працу NEWSru.com больш немагчымай», — гаворыцца ў звароце рэдакцыі да чытачоў сайту.

Аднак архіў навінаў, назапашаны за 21 год працы, пакуль застаецца адкрытым і даступным. Навіны зь нядаўняга мінулага бязь лішніх тлумачэньняў і камэнтароў пераканаўча паказваюць, як складалася наша найноўшая гісторыя. Гэтую гісторыю «зачысьціць» не атрымаецца, якія б рэсурсы на гэта цяпер ні марнавала дзяржава, адзначаецца ў апошняй публікацыі NEWSru. com.

Сайт першапачаткова адкрыўся як інтэрнэт-партал навінаў тэлеканала НТВ у жніўні 2000 году. У яе запусціць ўдзельнічаў мэдыямэнэджар Антон Носік. Калі тэлеканал увайшоў у склад «Газпром-Медиа», навінавы сайт застаўся пад кантролем Уладзіміра Гусінскага і зьмяніў даменнае імя на NEWSru. com.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG