Больш за траціну новых выпадкаў захворваньня прыпадае на Маскву. Мэр Масквы Сяргей Сабянін у інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» назваў гэта «сэзоннай зьявай», але пры гэтым выказаў меркаваньне, што колькасьць інфікаваных вырасла з прычыны доўгіх травеньскіх сьвятаў.
Пра «вакацыі» з 1 па 10 траўня распарадзіўся прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, спасылаючыся, у тым ліку, на рэкамэндацыі спэцыялістаў: меркавалася, што выходныя дні дапамогуць стрымаць распаўсюд эпідэміі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, аднак, амаль ніякіх зьменаў пасьля сьвятаў не адбылося, а ў апошнія дні абрысавалася тэндэнцыя да росту колькасці заражаных.
Усяго з сакавіка мінулага году, калі пачалася эпідэмія, паводле афіцыйных зьвестак, у Расеі захварэлі больш за 5 млн чалавек, памерлі больш за 120 тысяч.
Паводле стану на 30 траўня 2021 году колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце дасягнула 170,7 мільёна чалавек. Ахвярамі сталі 3,55 млн чалавек, ачунялі 152,6 млн.
У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, на 31 траўня захварэлі 393 807 чалавек, памерлі — 2841, паправіліся і выпісаліся 384 933. Аднак ёсьць шмат сьведчаньняў, якія ставяць пад сумнеў афіцыйныя лічбы.