Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі кампаній, якія вырабляюць вакцыну супраць Covid-19, сталі даляравымі мільярдэрамі


Гаворка пра кіраўнікоў кампаній Moderna і BioNTech.

Маёмасьць кіраўніка кампаніі Moderna Стэфана Банселя вырасла да 4,3 мільярдаў даляраў, а гэндырэктара нямецкай кампаніі BioNTech Угура Шахіна да 4 мільярдаў даляраў.

Гэтыя зьвесткі падае Oxfam — міжнародная асацыяцыя, скіраваная на барацьбу зь беднасьцю.

Яшчэ чатыры новыя мільярдэры — гэта мэнэджэры і супрацоўнікі кампаніі Moderna. І яшчэ тры мільярдэры — сузаснавальнікі кітайскай кампаніі CanSino Biologics, якая выпускае вакцыну Convidicea.

Як адзначае Oxfam, сумарнай маёмасьці дзевяці мільярдэраў з улікам кошту адной дозы вакцыны хапіла б, каб вакцынаваць усё 780 мільёнаў чалавек у краінах, узровень прыбытку ў якіх ААН вызначае як нізкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG