Пра гэта паведаміла выданьне КУКУ.
Пра тое, што палітык апынулася ў гэтай базе, стала вядома ўвосень летась. Афіцыйныя расейскія прадстаўнікі тлумачылі, што ў Расеі супраць Ціханоўскай ніякіх крымінальных справаў не заводзілася, аднак яе ўнесьлі ў адпаведную базу дадзеных на падставе саюзных дамоўленасьцяў паміж Расеяй і Беларусьсю.
Падставы, на якіх Ціханоўская зьнікла з базы дадзеных аб асобах у вышуку МУС РФ, пакуль не патлумачылі.