Эўразьвяз адказаў на выклік Лукашэнкі
Наколькі адэкватнымі былі рашэньні адносна Беларусі, прынятыя на саміце Эўразьвязу? Ці не пашкодзяць яны тым беларусам, якія бягуць ад рэпрэсіяў? Ці праглядаецца ў інцыдэнце з захопам Пратасевіча «расейскі сьлед»? Ці будуць абмяркоўваць беларускую тэму Байдэн і Пуцін падчас іх сустрэчы? Свае адказы на гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium прапануюць Аляксандар Марозаў, навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS (The International Strategic Action Network for Security), і Алесь Герасіменка, дасьледчык у Оксфардзкім унівэрсытэце.