Намесьнік начальніка Цэнтру гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольля (Белгідрамэт) Аляксандар Трусаў заявіў, што радыяцыйны ўзровень у памежных з Украінай Берасьцейскай і Гомельскай вобласьцях пачалі больш пільна кантраляваць з 2022 году.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
У Міністэрстве абароны Беларусі з 13-16 студзеня пад кіраўніцтвам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Паўла Муравейкі пачалі супольныя штабныя вучэньні беларускага войска.
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказаў на пытаньне, як на беларуска-амэрыканскія адносіны паўплывае затрыманьне кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура.
Арганізацыя Iran Human Rights паведамляе аб 648 забітых пад час разгону пратэстаў у Іране.
У гісторыю Расеі цяперашняя вайна супраць Украіны наўрад ці ўвойдзе як выбітная, гераічная старонка. Расейскія прапагандысты даводзяць, што гэтая вайна народная, айчынная.
Амбасадара Расеі ў Армэніі Сяргея Капыркіна ў панядзелак выклікалі ў Міністэрства замежных спраў краіны. Яму ўручылі ноту, у якой выказалі «глыбокае абурэньне заявамі, зробленымі ў праграме на дзяржаўным тэлеканале».
У 2025 годзе Украіна панесла найбольшую колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва ад пачатку маштабнай вайны з Расеяй у 2022 годзе, паведаміла 12 студзеня Місія ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Ўкраіне.
У Грузіі былога прэмʼер-міністра і экс-лідэра цяперашняй урадавай партыі «Грузінская мара» Іраклія Гарыбашвілі прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў легалізацыі незаконных даходаў у асабліва буйным памеры.
Міністэрства абароны Беларусі адзначае «беспрэцэдэнтную мілітарызацыю па пэрымэтры краіны». Пра гэта 12 студзеня заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін журналістам дзяржаўных СМІ па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб падтрымцы грамадзян Ірану, якія выйшлі на акцыі пратэсту супраць дыктатуры.
23 сьнежня эканамічны суд Менска падвёў рысу пад працэсам ліквідацыі заснавальніка БелаПАН — аднайменнага ЗАТ, які доўжыўся амаль два гады.
«Нязьменна цяжкай» назвалі праваабаронцы «Вясны» сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, калі прааналізавалі вынікі 2025 году ў аналітычным дакладзе. Яны ня згодныя зь меркаваньнем пра аслабленьне рэпрэсій у мінулым годзе.
Аляксандар Лукашэнка зноў паскардзіўся на атачэньне Беларусі вайсковымі падразьдзеламі з усіх бакоў, апроч Расеі.
У Іране трэці тыдзень працягваюцца масавыя акцыі пратэсту, якія пачыналіся як эканамічныя, але хутка перарасьлі ў палітычныя. Каб іх здушыць, улады выкарыстоўваюць гвалт, зброю, адключэньне інтэрнэту.
«Цьвёрдую пазыцыю Літвы» мае намер прадстаўляць прэзыдэнт гэтай краіны Гітанас Наўседа, калі Вільня сутыкнецца зь ціскам, накіраваным на аднаўленьне транзыту беларускіх угнаеньняў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што кіраўніцтва Ірану зьвярнулася да яго з просьбай аб перамовах пасьля ягоных пагрозаў ваенным адказам на жорсткае здушэньне Тэгеранам масавых антыўрадавых пратэстаў.
Агенцтва навін аб правах чалавека (HRANA), арганізацыя іранскіх актывістаў, якая базуецца ў ЗША, паведаміла, што за апошнія 15 дзён падчас пратэстаў загінулі 544 чалавекі.
ЗША сумесна з саюзьнікамі нанесьлі маштабныя ўдары па абʼектах тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сырыі, паведаміла Цэнтральнае камандаваньне Ўзброеных сіл ЗША.
У Іране ўжо 15-ы дзень запар працягваюцца масавыя антыўрадавыя пратэсты. Дэманстрацыі адбываюцца на фоне ўзмацненьня ціску з боку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на іранскае кіраўніцтва.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў пра неабходнасьць для Злучаных Штатаў узяць пад кантроль Грэнляндыю — аўтаномную тэрыторыю Каралеўства Даніі — падкрэсьліўшы, што ягоная адміністрацыя «мае намер нешта зрабіць з Грэнляндыяй», падабаецца гэта камусьці ці не.
Прынц Рэза Пэхлеві, старэйшы сын апошняга шага Ірана, які жыве ў выгнаньні зьвярнуўся да пратэстоўцаў праз сацыяльныя сеткі. Ён заявіў, што яны «сваёй мужнасьцю і нязломнасьцю выклікалі захапленьне ва ўсім сьвеце».
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы заявіла, што «ацэніць аргумэнты» суду.
Палкоўнік Аляксандр Ільюкевіч прызначаны камандуючым сіламі спэцыяльных апэрацый (ССА) Узброеных сіл, паведаміла 9 студзеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Аляксандар Лукашэнка нарэшце загаварыў пра Вэнэсуэлу — і не выпадкова. Падзеі вакол рэжыму Нікаляса Мадура сталі для яго трывожным сыгналам. Лукашэнка баіцца аднаго — паўтарыць гэты лёс, лічыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Былая дэпутатка Віцебскага гарсавету, кіраўніца «Нашага дому» Вольга Карач адказала на пытаньні ў перадачы «ПіК Свабоды» 9 студзеня.
Цыклён «Улі» ўдарыў па Беларусі: сотні вёсак безь сьвятла, транспартны каляпс у Менску. Амаль праз тыдзень пасьля арышту Мадура Лукашэнка заявіў, што такое ў Беларусі выключана. Але што ён насамрэч зразумеў з амэрыканскай апэрацыі і чаго баіцца?
Леў XIV сустрэўся 9 студзеня 2026 года з дыпляматычным корпусам, заклікаўшы да абнаўленьня дыялёгу, абароны правоў на жыцьцё і сумленьне, а таксама да неадкладнага спыненьня канфліктаў у сьвеце.
Пракуратура перадала ў суд справу супраць кіраўнікоў філярмоніі за атрыманьне хабараў
На 8 студзеня ў Беларусі быў як мінімум 1125 палітвязень, прызнаны праваабарончай супольнасьцю, а паводле Dissidentby.com іх 1189. Рэальна зьняволеных з палітычных матываў у краіне можа быць больш.
Сярод кантрабандных найбольш цыгарэт было пад маркай Minsk — 37% ад агульнай колькасьці.
Лукашэнка, нарэшце, спыніў маўчаньне і нэрвова загаварыў пра падзеі вакол Вэнэсуэлы.
Выпусьцілі і былога кандыдата ў прэзыдэнты краіны.
Улады Вэнэсуэлы абвясьцілі пра вызваленьне «вялікай колькасьці» зьняволеных, некаторыя зь іх иншаземцы. Экспэрты палічылі гэта саступкай Злучаным Штатам пасьля зрынаньня кіраўніка краіны Нікаляса Мадура.
Урад у Бэйруце заявіў, што завяршыў раззбраеньне праіранскай групоўкі ў раёне паміж ізраільскай мяжой і ракой Літані. Лібан плянуе пашырыць гэты працэс на іншыя раёны краіны.
Кіраўнік Беларусі шчыльна супрацоўнічаў з папярэднікам Нікаляса Мадура Уга Чавэсам. З захопленым кіраўніком Вэнэсуэлы перамовы былі ўжо не такімі частымі, але дзяржавы мелі актыўны гандаль і ўзаемныя дачыненьні.
У час прысуджэньня прэміі Бяляцкі сядзеў у турме і ня мог асабіста яе прыняць. Ён здолеў прыляцець у Осла толькі пасьля таго, як яго выпусьцілі з турмы.
У дакумэнце канкрэтна не гаворыцца, пра які ўчастак мяжы вядзецца гаворка.
Улады пачалі ў 2020-м і ня сканчваюць дагэтуль ліквідацыі аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, вынікае з новага агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
Як стала вядома польскаму выданьню Onet, польскія пракуроры падазраюць уладальніка маскоўскага аўкцыённага дома і былога экспэрта Міністэрства культуры Расеі Сяргея Бурмістрава ў атрыманьні крадзеных кніг.
Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі апублікаваў зварот да «дэ-факта ўладаў Рэспублікі Беларусь» у сувязі з затрыманьнем кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура амэрыканскімі вайскоўцамі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў.
Рынкавую цану аб’екту вызначылі яшчэ ў 2019 годзе, а новага ўласьніка шукаюць з 2021 году. Тым часам гістарычны будынак разбураецца.
Фэдэральныя ўлады сьцьвярджаюць, што гэта быў акт самаабароны супрацоўніка.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп увечары 7 студзеня падпісаў указ аб выхадзе краіны з 66 міжнародных арганізацыяў, у тым ліку з 31 структуры, падпарадкаванай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Літоўскія перавозьнікі плянуюць падаць пазоў супраць свайго ураду за фуры, якія захрасьлі на мяжы зь Беларусьсю, а ўрад дагэтуль ня ведае, колькі такіх грузавікоў.
Загрузіць яшчэ