Ініцыятыву падтрымалі аднагалосна, супраць не было нікога, вынікае з тэлеграм-каналу ніжняй палаты.
У выпадку прыняцьця дакумэнту выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць не ў пачатку 2022 году, як было заплянавана першапачаткова, а ў 2023-м. Яны будуць сумешчаныя з парлямэнцкай кампаніяй.
Раней дэпутат Ігар Марзалюк ананасаваў, што 26 траўня на пасяджэньні Канстытуцыйнай камісіі сярод асноўных пытаньняў будуць узьняты зьмены палажэньняў аб мясцовых органах кіраваньня і самакіраваньня, а таксама замацаваньне паўнамоцтваў «усебеларускага народнага сходу» ў Асноўным законе.
Па словах Марзалюка, пасьля працэдуры сход можа стаць найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладзьдзя і «дыялёгавай пляцоўкай для грамадзтва».
Бягучая сэсія Палаты прадстаўнікоў завершыцца ў канцы чэрвеня з наступным перапынкам да пачатку кастрычніка.