Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў плянуе зьвярнуцца да Лукашэнкі і папрасіць «адзіны дзень галасаваньня»


Карыкатура на тэму выбараў
Карыкатура на тэму выбараў

Паводле задумы, выбары папросяць перанесьці на 2023 год, аб’яднаўшы электаральныя кампаніі ў саму Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.

Палата прадстаўнікоў на пасяджэньні ў аўторак, 25 траўня, выступіць са зваротам да Лукашэнкі і прапануе аб’яднаць выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў з парлямэнцкай выбарчай кампаніяй. Паводле камэнтару прэс-службы Палаты прадстаўнікоў агенцтву «Інтэрфакс», ёсьць ініцыятыва ўвесьці ў краіне адзіны дзень галасаваньня.

Зварот будзе прысьвечаны таму, каб Лукашэнка ўнёс на разгляд адпаведны законапраект.

У Палаце прадстаўнікоў удакладнілі, што прапануецца сумясьціць выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў і парлямэнцкія выбары. Па словах прадстаўніка прэс-службы, адзін з разгляданых варыянтаў — перанос выбараў у мясцовыя саветы на 2023 год.

Бягучая сэсія Палаты прадстаўнікоў завершыцца ў канцы чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG