У першым квартале гэтага году зьнізіўся розьнічны продаж мяса на 4,2% у параўнаньні зь мінулым годам, сьвежай садавіны і арэхаў – на 10,5%. Болей сталі набываць рыбы, сьвежай бульбы, слабаалькагольных напояў і кан’яку. Гэта вынікае з дадзеных Белстату.
Зь нехарчовых тавараў найбольш упалі продажы аўтамабіляў, лядоўняў, цэмэнту, маразільнікаў і абутку.
Пры гэтым, вырасьлі складзкія запасы лядоўняў, тэлевізараў, будаўнічых матэрыялаў, пральных машынаў.
У красавіку цэны на тавары і паслугі вырасьлі на 0,7%, а з пачатку году – на 4,6%.