Пра суіцыд былога начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС Берасьцейскага аблвыканкаму Генадзя Вайтовіча паведаміў тэлеграм-канал ініцыятывы колішніх беларускіх сілавікоў ByPol.
Таксама факт надзвычайнага здарэньня пацьвердзілі чытачы парталу Tut.by.
Паводле ByPol, паступіла інфармацыя, што ўчыніў самагубства палкоўнік міліцыі ў адстаўцы, былы начальнік упраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС Берасьцейскага аблвыканкаму Генадзь Вайтовіч. 50-гадовы кіраўнік падразьдзяленьня летась быў адказны за задушэньне народнага пратэсту ў горадзе і рэгіёнах.
У канцы 2020 году палкоўнік Вайтовіч выйшаў на пэнсію.
У сваіх перакананьнях былы міліцыянт, паводле ягоных калегаў, шчыра падтрымліваў цяперашні рэжым.