Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да сайту інфармацыйнага цэнтру дапамогі пацярпелым Probono.by. Гэта валянтэрскі праект, дзе былі сабраныя ініцыятывы дапамогі ў самых розных кірунках, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Аднак людзі ўсё адно могуць атрымаць ад праекту неабходную кансультацыю або дапамогу.
- па нумары +375 44 709-79-11
- праз тэлеграм-бот @tut_pomogut_bot
- Viber: viber.com/probono
- на сайце, які па-ранейшаму даступны пры ўключаным VPN.
Probono — агрэгатар адкрытых ініцыятыў дапамогі пацярпелым і тым, каму патрабуецца дапамога ў сувязі з затрыманьнямі і арыштамі на мірных акцыях.
Раней Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да шэрагу сайтаў незалежных СМІ, у прыватнасьці Радыё Свабода, «Эўрарадыё», «Белсат» і іншых. Акрамя таго, шэраг тэлеграм-каналаў у дзяржаве аб’явілі «экстрэмісцкімі», і цяпер адтуль забаронена перасылаць інфармацыю пад пагрозай адміністрацыйнага перасьледу.