Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм заблякаваў 11 дамэнаў сайту kyky.org. Рэдакцыя спыніла стварэньне люстэркаў


Старонка сайту Kyky.org
Старонка сайту Kyky.org

Клонамі сайту рэдакцыя спрабавала застацца даступнай для чытачоў у Беларусі.

Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала дамэнт samisebyazablochte.com, пад якім выходзіў папулярны рэсурс kyky.org.

Перад гэтым былі заблякаваныя дзесяць дамэнаў:

  • kyky.org
  • kyky.media
  • omon.wtf
  • mininform.lol
  • massandry.net
  • kykyold.org
  • sabachka.help
  • peresident.run
  • nachesy.country
  • netetabletki.rip

Рэдакцыя на гэтым вырашыла спыніць закуп новых дамэнаў, адмовіцца ад «люстэркаў» сайту і працягвае працаваць на сваім арыгінальным дамене, спадзяючыся, што яго будуць чытаць праз VPN, а таксама ў тэлеграме і інстаграме.

21 жніўня 2020 году ў Беларусі заблякавалі больш як 70 інфармацыйных сайтаў, сярод іх:

  • сайты СМІ («Радыё Свабода», «Трыбуна», «Еўрарадыё», «Белсат», Udf.by, «Салідарнасць», The Village, «Віцебскі кур'ер», «Машэка», «Віртуальны Брэст», «Народныя навіны Віцебска», 015.by і інш.),
  • грамадзкіх рухаў і ініцыятываў («Беларуская асацыяцыя журналістаў», «ЕўраБеларусь», «Сумленныя Людзі»),
  • пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтар «Вясна»,
  • плятформы «Голас» і «Зубр» і інш.; палітычных рухаў («Гавары праўду», «Грамада», БХД, «За свабоду»),
  • сайты палітыкаў Мікалая Статкевіча, Валерыя Цапкалы, Віктара Бабарыкі і г.д.

У канцы сакавіка 2021 году ўлады таксама спрасьцілі працэдуру блякаваньня «люстэрак» сайтаў. Цяпер Мінінфарм можа іх закрываць доступ да іх па меры выяўленьня. Так, днямі заблякавалі люстэрка «Белсату» blstv.eu.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG