Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўключыла ЗША і Чэхію ў сьпіс «недружалюбных дзяржаваў»


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Урад Расеі ўключыў ЗША і Чэхію ў сьпіс так званых недружалюбных дзяржаваў.

Распараджэньне апублікавана ў пятніцу, 14 траўня.

Упершыню гэты тэрмін зьявіўся ў расейскім заканадаўстве ў красавіку. Тады Ўладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна зь якім «недружалюбным дзяржавам» можна забараняць наймаць на тэрыторыі Расеі грамадзянаў іншых краінаў у свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы.

Згодна з дакумэнтам, Чэхіі дазволена зараз наймаць у дыппрадстаўніцтва 19 чалавек, ЗША — ніводнага. Гэта абмежаваньне не тычыцца акрэдытаваных дыпляматаў.

Многія замежныя амбасады, консульства і культурныя цэнтры, якія працуюць у Расеі, наймаюць мясцовых супрацоўнікаў, замест таго каб акрэдытоўваць дыпляматаў або тэхнічных супрацоўнікаў. Часьцей за ўсё гаворка ідзе пра справаводаў, сакратарах, лекарах, дарадцах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG