Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадура заявіў, што гатовы пачаць перамовы з вэнэсуэльскай апазыцыяй


Нікалас Мадура
Нікалас Мадура

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура гатовы прыступіць да дыялёгу зь лідэрам апазыцыі Хуанам Гуайдо з удзелам нарвэскага ўраду і іншых пасярэднікаў.

Пра гэта Мадура заявіў у сераду ўвечары ў жывым эфіры дзяржаўнай тэлевізіі, паведамляе агенцтва Reuters.

Раней у сераду прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што Нарвэгія садзейнічала кантактам паміж двума бакамі як патэнцыйная пасярэдніца ў магчымых перамовах для ўрэгуляваньня гуманітарнага і эканамічнага крызісу, які працягваецца ў краіне.

Фрэдзі Гевара з каманды Гуайдо, сказаў, што «гэта працэс, які ўжо пачаўся», дадаўшы, што будзе «шмат сустрэч» у пошуках дамоўленасьцяў дзеля зьмякчэньня крызісу ў Вэнэсуэле пасьля сямігадовай рэцэсіі і чатырох гадоў гіпэрінфляцыі. У выніку эканамічнага крызісу з краіны эмігравалі ўжо больш за 5 мільёнаў чалавек.

Гуайдо спасылаўся на канстытуцыю, калі абвясьціў сябе прэзыдэнтам у 2019 годзе, і яго прызналі кіраўніком дзяржавы ЗША і іншыя заходнія краіны. Але Мадура захаваў падтрымку вайскоўцаў і такіх саюзьнікаў, як Расея, Кітай і Куба, і ні апазыцыі, ні санкцыям ЗША не ўдалося адхіліць яго ад улады.

«Цяпер Гуайдо хоча сесьці са мной пагаварыць. Ня выключана, што „Імпэрыя“ аддала яму загад », — сказаў Мадура, маючы на ўвазе ЗША.

«Ваша прэзыдэнцтва скончылася... вы мусіце пагаварыць з Мадура», — працягваў ён, называючы Гуайдо «марыянэткай Поўначы».

Мадура заявіў, што пагодзіцца на перамовы з удзелам Эўразьвязу і ўраду Нарвэгіі, а таксама Міжнароднай кантактнай групы, кааліцыі краінаў Эўропы і Лацінскай Амэрыкі, засяроджанай на пошуку вырашэньня крызісу ў Вэнэсуэле.

«Кожны раз, калі яны хочуць, я гатовы сустрэцца з усёй апазыцыяй, каб паглядзець, што з гэтага атрымаецца, — сказаў Мадура. — Калі выйдзе нешта добрае і яны адмовяцца ад шляху вайны, уварваньня, нападаў, перавароту, мы чакаем іх».

Пазьней сёлета ў Вэнэсуэле пройдуць выбары губэрнатараў, і пакуль няясна, ці будзе ўдзельнічаць апазыцыя. У сьнежні 2020 году большасьць апазыцыі байкатавала выбары ў заканадаўчыя органы, заяўляючы, што ўмовы галасаваньня былі несумленнымі.

У аўторак Гуайдо прапанаваў паступова адмяніць санкцыі ЗША ў рамках пляну дасягненьня ўрадам дамоўленасьцяў з апазыцыйнай кааліцыяй. Ён прапанаваў, каб пагадненьне сярод іншага прадугледжвала графік правядзеньня «свабодных і сумленных» агульных выбараў і вызваленьня палітычных вязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG