Як паведамляе DW, Мадура ў студзені назваў прэпарат Carvativir на аснове чабору «цудадзейным» сродкам, якое нібыта нэўтралізуе каранавірус і ня мае пабочных эфэктаў.
Афіцыйнага мэдычнага пацьверджаньня гэтаму няма. У выніку Facebook выдаліў відэа, дзе Нікалас Мадура рэклямуе прэпарат.
Старонка даступная толькі для чытання
«Мы дзейнічаем у адпаведнасьці з высновамі кіраўніцтва Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ), якое кажа, што ў цяперашні час лекаў супраць вірусу няма», — цытуе прадстаўніка карпарацыі агенцтва Reuters.
«У сувязі з неаднаразовымі парушэньнямі нашых правілаў, мы таксама блякуем старонку на 30 дзён, на працягу якіх яна будзе даступная толькі для чытаньня», — дадаў ён.
Паводле зьвестак парталу Worldometer, у Вэнэсуэле з пачатку пандэміі інфікаваныя 154 905 чалавек, ад наступстваў COVID-19 памерлі 1543 чалавекі.