Жанчыны ў белым адзеньні і белымі кветкамі ў руках выйшлі да Камароўскага рынку ў Менску. Роўна дзевяць месяцаў таму жанчыны ў белым упершыню масава выйшлі на пратэст супраць гвалту сілавікоў.
Летась 12 жніўня, калі ўлады разблякавалі інтэрнэт, людзі даведаліся пра нечуваны гвалт, ужыты супраць нязгодных з фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў.