Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэлы тыдзень на сайце Свабоды — сучаснае беларускае дакумэнтальнае кіно


Дакумэнталісты, нягледзячы на небясьпеку, працягваюць здымаць фільмы пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Ад 10 да 16 траўня тэлеканал «Настоящее время» праводзіць тыдзень беларускага кіно ў падтрымку кінэматаграфістаў. Яны будуць даступныя і на сайце Свабоды.

Глядзіце ў панядзелак і суботу фільм, празь які ў Расеі спрабавалі сёлета сарваць фэстываль дакумэнтальнага кіно «Атдокфест». Сюжэт: 28-гадовы Павал пераехаў з Крыму ва ўкраінскае сяло пасьля анэксіі паўвострава. Але яму нялёгка інтэгравацца ў новае грамадзтва. Лягчэй быць аднаму. Паказ фільм на фэстывалі спрабавалі сарваць праз тое, што актывістам арганізацыі SERB не спадабаліся словы «анэксаваны Крым». «Дарога Дадому». Рэжысэр: Арцём Лобач. Беларусь, 2020

Фільм будзе даступны на сайце на працягу 7 дзён пасьля эфіру.

Глядзіце ў аўторак. Дакумэнталіст Максім Швед са сваёй камандай усталяваў камэры ў машынах двух таксістаў, Паўла і Ганны. За месяц да выбараў прэзыдэнта Беларусі іх пасажыры захоплена абмяркоўваюць сытуацыю ў краіне. Адны лічаць, што Беларусь — гэта востраў стабільнасьці, іншыя — усім сэрцам за перамены. «Маршрут перабудаваны». Рэжысэр: Максім Швед. Беларусь, 2020

Яшчэ адна карціна — аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2020 годзе. Адных кандыдатаў арыштавалі, іншыя пакінулі краіну. У выніку адзіным канкурэнтам дзейнага прэзыдэнта стала хатняя гаспадыня Сьвятлана Ціханоўская. Гэты фільм пра яе. «Я — Сьвятлана Ціханоўская». Рэжысэр: Алесь Лапо. Беларусь, 2020

У сераду вы ўбачыце, як адзінаццаць зьняволеных жаночай папраўчай калёніі пад кіраўніцтвам прафэсійнага рэжысэра ставяць спэктакль. Камэра ідзе за імі ўсюды — на спатканьні са сваякамі, на рэпэтыцыі і па дарозе назад у камэру. «Дэбют». Рэжысэр: Анастасія Мірашнічэнка. Беларусь, 2017

На працягу 6 гадоў нобэлеўскі ляўрэат Сьвятлана Алексіевіч праводзіла дасьледаваньне для яе кнігі пра каханьне. Глядзіце ў чацьвер фільм, у якім мужчыны і жанчыны розных узростаў разам зь пісьменьніцай разважаюць пра гэтае пачуцьцё. «Каханьне». Рэжысэр: Стэфан Хулен. Швэцыя-Беларусь, 2018

У пятніцу глядзіце ўсе выпускі праграмы «Невядомая Беларусь». Трое аўтараў цыклю загінулі ў траўні 2020 году. Вы ўбачыце чатыры фільма, якія яны пасьпелі зрабіць самі. І адзін, завершаны пасьмяротна.


У нядзелю глядзіце фільм пра былога настаўніка ангельскай з маленькага беларускага мястэчка. Ён раскідвае рэклямныя ўлёткі па паштовых скрынях, спрабуе скончыць рамонт. Але жыцьцё яго сям’і мяняе лятарэйны білет. «Заўтра». Рэжысэр: Юлія Шатун. Беларусь, 2017

Фільм будзе даступны на сайце на працягу 3 дзён пасьля эфіру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG