Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Статкевіча, Ціханоўскага, Лосіка, Папова, Сакава і Цыгановіча перадалі ў Вярхоўны суд


Мікола Статкевіч (зьлева) і Сяргей Ціханоўскі падчас перадвыбарчага пікету ў Менску. 24 траўня 2020
Мікола Статкевіч (зьлева) і Сяргей Ціханоўскі падчас перадвыбарчага пікету ў Менску. 24 траўня 2020

Вярхоўны суд мае вызначыць, дзе іх будуць судзіць.

Як паведамляе Генэральная пракуратура Беларусі, яна накіравала ў Вярхоўны Суд для вызначэньня падсуднасьці крымінальную справу па абвінавачваньні:

  • Сяргея Ціханоўскага, Арцёма Сакава, Дзьмітрыя Папова — паводле ч. 1 арт. 293, ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 191, ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь;
  • Ігара Лосіка, Уладзімера Цыгановіча — паводле ч. 1 арт. 293 і ч. 3 арт. 130 КК;
  • Мікалая Статкевіча — паводле ч. 1 арт. 293 КК.

Парушэньняў крымінальна-працэсуальнага закону ў ходзе папярэдняга расьсьледаваньня Генэральная пракуратура ня выявіла.

Згодна з матэрыяламі справы, Ціханоўскі, Статкевіч, а таксама Сакаў, Папоў, Лосік, Цыгановіч і іншыя з чэрвеня 2019 году нібыта плянавалі арганізацыю масавых беспарадкаў у пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.

Генэральная пракуратура таксама прадʼявіла абвінавачаным пазоў аб кампэнсацыі шкоды.

«Падчас ператрусу ў садовым доміку ў Гомельскім раёне, які Ціханоўскі выкарыстаў для працы і жыхарства, выяўленыя і канфіскаваныя 900 300 даляраў ЗША, пнэўматычны пісталет і пнэўматычны аўтамат. Характар упакоўкі значнай часткі грошай, сэрыйны нумар банкнот у пачках паказвалі на іх аднамомантавае атрыманьне ў банкаўскіх або якіх-небудзь іншых фінансавых арганізацыях», — гаворыцца ў заяве ведамства.

Сярод абвінавачаных — блогер Сяргей Ціханоўскі, былы кіраўнік перадвыбарчага штабу сваёй жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, палітык Мікалай Статкевіч, блогеры Ігар Лосік і Ўладзімер Цыгновіч (MozgON), а таксама апэратар Ціханоўскага Арцём Сакаў і мадэратар сацсетак «Страна для жизни» Дзьмітры Папоў.

Ціханоўскаму, Сакаву і Папову інкрымінуюць:

  • арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу);
  • распаўсюджваньне групай асоб па папярэдняй змове матэрыялаў, накіраваных на распальваньне сацыяльнай варожасьці супраць прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч. 3 арт. 130 КК);
  • пагрозы ў адрас старшыні ЦВК Рэспублікі Беларусь (ч. 2 арт. 191 КК);
  • арганізацыю групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя з прымяненьнем гвалту ў дачыненьні прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 КК).

Мікалаю Статкевічу прад’яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК).

Ігара Лосіка і Ўладзімера Цыгановіча вінавацяць па артыкулах:

  • распальваньне сацыяльнай варожасьці ў дачыненьні прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненыя групай асоб (ч. 3 арт. 130 КК);
  • арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 КК).

Крымінальную справу перадалі пракурору для накіраваньня ў суд. Таксама СК паведаміў, што вядзе далейшае расьсьледаваньне ім шукае асоб, якія маюць дачыненьне да апісаных злачынстваў.

Блогерам Лосіку і Цыгановічу пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Астатнім фігурантам справы — да 15 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG