Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзеныя пашпарты старэйшай дачкі Вацлава Ластоўскага. ФОТА

Ганна Ластоўская
Ганна Ластоўская

Унікальныя гістарычныя знаходкі дасьледчыцы Алены Кароўчанка дапамаглі высьветліць дакладны год нараджэньня дачкі славутага навукоўца, дату шлюбу яе бацькоў і абверглі міт пра тое, што яна дачка не Ластоўскага, а Купалы.

Беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч Вацлаў Ластоўскі разам са сваёй жонкай Марыяй Іваноўскай меў дзьвюх дачок — Ганну і Станіславу.

Менская дасьледчыца Алена Кароўчанка знайшла ў літоўскіх архівах пашпарты старэйшай зь іх — Ганны, паведаміў Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар.

Ганна-Стэфанія нарадзілася 7 жніўня 1905 году ў вёсцы Парагі Шавельскага (Шаўляйскага) павету. Гэта радзіма яе дзядулі і бабулі па матчынай лініі. Пры атрыманьні свайго першага пашпарта яна пазначыла імя як «Hanka».

Пашпарт старэйшай дачкі Вацлава Ластоўскага — Ганны

У далейшым Ганна Ластаўскайце-Главацкене стала жонкай Піюса Главацкаса, дзеяча Камуністычнай партыі Літвы. Пры атрыманьні пашпарта ў 1927 годзе да дакумэнтаў была прыкладзена заява і паўторная даведка аб хрышчэньні Піюса Главацкаса, а таксама зьвесткі аб месцы іх пражываньня ў Клайпедзе. У адкрытых крыніцах апублікаваны партрэт Ганны аўтарства яе дзеда.

Другі пашпарт старэйшай дачкі Вацлава Ластоўскага — Ганны Ластаўскайце-Главацкене
Другі пашпарт старэйшай дачкі Вацлава Ластоўскага — Ганны Ластаўскайце-Главацкене
Піюс Главацкас, дакумэнт аб месцы пражываньня ў Клайпедзе
Піюс Главацкас, дакумэнт аб месцы пражываньня ў Клайпедзе

Некаторыя крыніцы пісалі аб тым, што Ганна можа быць пазашлюбнай дачкой Янкі Купалы, зь якім яе маці пазнаёмілася ў 1907 або 1908 годзе падчас першага прыезду ў Вільню. Аднак дасьледчыца Алена Кароўчанка кажа, што цяпер знойдзены ўсе дакумэнты, якія цалкам абвяргаюць такую вэрсію — Ганна нарадзілася за два гады да знаёмства Марыі Ластоўскай зь Янкам Купалам.

Таксама высьветліліся і падрабязнасьці шлюбу бацькоў Ганны. Выяўляецца, Вацлаў Ластоўскі быў нашмат маладзейшы за Марыю Іваноўскую, зь якой узяў шлюб у Санкт-Пецярбурскай мітрапаліцкай рымска-каталіцкай парафіяльнай царкве Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў 1904 годзе.

Мэтрыка пецярбургскага касьцёла, якая засьведчыла дакладную дату шлюбу Вацлава Ластоўскага з Марыяй Іваноўскай — 1904 год
Мэтрыка пецярбургскага касьцёла, якая засьведчыла дакладную дату шлюбу Вацлава Ластоўскага з Марыяй Іваноўскай — 1904 год

«Унікальнасьць знаходак у тым, што ў навуковых працах паказвалася, што год шлюбу — 1903. І нібыта ў аўтабіяграфіі сам Вацлаў напісаў, што ажаніўся ў 1905 годзе. Але запіс з мэтрычнай кнігі касьцёла паказвае, што іх шлюб заключаны 7 студзеня 1904 году. Яшчэ цікавы момант, што нявесту „амаладзілі“ на цэлых 5 гадоў. Марыя Іваноўская 1872 году нараджэньня, гэта значыць, яна старэйшая за Вацлава на цэлых 11 гадоў», — сказала Свабодзе дасьледчыца Алена Кароўчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG