Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі яшчэ аднаго лекара, які ў сацсетках выказваўся пра падзеі ў Беларусі. Гэтым разам у Барысаве


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле папярэдняй інфармацыі, Аляксандар Цялега цяпер у СІЗА Горадні.

У Барысаве ўвечары 3 траўня зьбілі і затрымалі лекара-нэўроляга Аляксандра Цялегу. Апошнія гады Цялега жыў і працаваў у Расеі, але часам прыяжджаў у Барысаў да бацькоў. Цяпер ён таксама быў там, але нечакана зьнік, піша «Наша Ніва».

Першым пра затрыманьне Цялегі паведаміў тэлеграм-канал «Белые халаты. News». Ён напісаў, што нэўроляга пасьля зьбіцьця і затрыманьня ў Барысаве літаральна ў сподняй бялізьне даставілі ў СІЗА Горадні. Міліцыя пакуль не пацьвердзіла гэтага.

Цялега актыўна выказваўся ў сацыяльных сетках пра сытуацыю ў Беларусі. Калегі мяркуюць, што яго маглі затрымаць праз допісы ў інтэрнэце.

4 траўня ў Менску затрымалі сківічнага хірурга Андрэя Любецкага, які таксама актыўна выказваўся пра становішча ў краіне. Ягоная жонка Натальля — стаматоляг. Яна страціла працу пасьля сюжэту на АНТ, дзе расказвалі пра яе дапамогу Ігару Макару. Некалькі дзён таму Натальля разам з чатырма дзецьмі зьехала за мяжу, а Андрэй застаўся ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG