Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўныя хрысьціяне сьвяткуюць Вялікдзень


Ілюстрайцыйнае фота
Ілюстрайцыйнае фота

2 траўня ў праваслаўных галоўнае сьвята рэлігійнага году — Уваскрасеньня Хрыстовае. Сьвяточныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх храмах краіны, а мітрапаліт зьвярнуўся да вернікаў з пасланьнем.

Праваслаўныя вернікі адзначаюць самае галоўнае хрысьціянскае сьвята — Уваскрасеньне Хрыстова, ці Вялікдзень. У ноч на 2 траўня сьвяточныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, правёў велікодную службу ў галоўным праваслаўным храме сталіцы — Сьвята-Духавым катэдральным саборы. У сваім велікодным пасланьні праваслаўны герарх сказаў, што Хрыстос «страшыўся пакуты і сьмерці, але пераадолеў натуральную немач дзеля паслухмянасьці Айцу Нябеснаму і выратаваньня людзей ад граху, вечнай сьмерці і праклёну, явіўшы вялікі прыклад для ўсіх сваіх пасьлядоўнікаў».

«Падзеі, якія папярэднічалі Ўваскрасеньню, з аднаго боку, паказваюць нам, што зрабіў грэх з чалавечай прыродай, бо не было на зямлі граху страшней за забойства Сына Божага. Але, зь іншага боку, менавіта гэта самая нізкая кропка падзеньня чалавека і найвышэйшая ўрачыстасьць ворага роду чалавечага становяцца пераломным момантам зямной гісторыі».

Перамога, паводле словаў патрыяршага экзарха, адбываецца дзякуючы збаўчаму подзьвігу Богачалавека, яго пакутам і ўваскрасеньню, і адкрывае людзям бясконцыя пэрспэктывы духоўна-маральнага ўдасканаленьня і яднаньня з Богам, бо «ўваскрэснуць з Хрыстом змогуць усе, хто варты яго вучэньня, вобразу думак і паводзін».

Мітрапаліт Веніямін падкрэсьліў, што жыцьцё і подзьвіг Ісуса Хрыста зьяўляецца «ідэалам для ўсіх часоў і для ўсіх народаў».

У сьвята Вялікадня мітрапаліт пажадаў, каб «усе нашы ўчынкі адпавядалі закону Боскай любові».

«Праз малітву Хрысту Ўваскрэсламу ды ўбачым шлях добрага абнаўленьня, які прывядзе да згоды і адзінства ў нашых сем’ях, працоўных калектывах, ва ўсім нашым грамадзтве», — сказаў мітрапаліт Веніямін.

Праваслаўе ў Беларусі лічыцца дамінуючай хрысьціянскай канфэсіяй. Беларускі экзархат РПЦ ацэньвае колькасьць вернікаў прыкладна ў 4 мільёны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG