Вольга Севярынец, жонка палітычнага зьняволенага і лідэра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, апублікавала на Facebook тэкст ліста, які напісаў у адказ Паўлу кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) мітрапаліт Веніямін.
Кіраўнік БПЦ даў адказы на некаторыя пытаньні і заклікі палітыка, але не на ўсе: на «іншыя пытаньні», піша ён, «неаднаразова даваліся адказы ў выступах і інтэрвію». Што адказаў Веніямін:
- Бел-чырвона-белыя палоскі на мантыі архіярэяў гэта «струмяні», якія «служаць напамінам пра Прычасную кроў Збаўцы на белай Плашчаніцы», але «дадзенае спалучэньне колераў тканіны стала выкарыстоўвацца, акрамя названага вышэй выпадку, не з рэлігійнай, а з палітычнай мэтай».
- Бел-чырвона-белы сьцяг — ня «сьцяг Хрыста», бо ў Хрыста не было сьцяга і нават не было «дзе галавы прытуліць».
- «Каб бел-чырвона-белы сьцяг ня быў прызнаны экстрэмісцкім, бачыцца дастатковым не выкарыстоўваць яго для выражэньня палітычных поглядаў».
Таксама ён пажадаў палітычнаму зьняволенаму «з карысьцю для душы правесьці час Вялікага поста».