Пра гэта паведамляе партал TUT.BY.
24 сакавіка сілавікі прыйшлі да яе дадому, зьнялі ў балькону белыя і чырвоныя стужкі, адвезьлі ў РАУС, склалі пратакол за пікетаваньне.
25 сакавіка, на Дзень волі, суд прысудзіў ёй штраф 2030 рублёў.
Увечары таго ж дня яна адправілася на курсы кіроўцаў. Міліцыя ізноў затрымала яе, сказаўшы, што ў яе «шкарпэткі ня таго колеру».
На ёй былі белыя шкарпэткі з чырвонай паласой фірмы Mark Formelle.
Суд пад старшынствам Сяргея Шацілы (ён судзіў Натальлю і за стужкі на бальконе) вынес рашэньне па справе: аштрафаваць Сіўцову-Сядушкіну на 80 базавых велічыняў — 2320 рублёў.
Пакуль Натальля не аплаціць штраф, то канфіскаваныя ў яе тэлефон і брошка будуць арыштаваныя.
— Цяпер я вінная 4350 рублёў. Такіх грошай на пагашэньне штрафу ў мяне няма, я хоць працую, але адкладаць запасы магчымасьцяў ня маю. Спрабавала апратэставаць рашэньне суда па стужках — яго пакінулі ў сіле. Цяпер буду спрабаваць апратэставаць рашэньне па шкарпэтках, — кажа жанчына.