— ці ня будзе заплыў у басэйне лічыцца пікетаваньнем ці несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам з выкарыстаньнем сымболікі «па схеме БЧБ»?
— ці могуць супрацоўнікаў і наведвальнікаў басэйна прыцягнуць да адказнасьці па артыкуле 23.34?
— ці можна выкладваць здымкі з басэйна, на якіх бачныя разьдзяляльнікі, у інтэрнэт?
Намесьнік старшыні райвыканкаму Фэлікс Галюк супакоіў грамадзян: у басэйне можна плаваць і нават фатаграфавацца.
«Калі вы не падавалі (падавалі) і Вам не выдаваўся (выдаваўся) дазвол на правядзеньне пікету, можна разглядаць наведваньне Вамі басэйна выключна з мэтай вядзеньня здаровага ладу жыцьця. Падстаў для прыцягваньня супрацоўнікаў і (альбо) наведвальнікаў басэйна да адміністрацыйнай адказнасьці няма», — абяцае намесьнік старшыні выканкаму.
Але ёсьць нюанс.
«У выпадку, калі выява фатаздымкаў, зробленых у басэйне, утрымлівае ў якасьці элемэнтаў абазначэньня разьметкі, прызначанай выключна для выкананьня правілаў тэхнікі бясьпекі, бяз вашых камэнтароў па адпаведнай тэматыцы, то разьмяшчэньне гэтых фатаздымкаў не зьяўляецца забароненым», — адказаў Фэлікс Галюк.
За што яшчэ ў Беларусі можна займець праблемы зь міліцыяй
- За пасьцілу фабрычнай вытворчасьці белага і чырвонага колеру. За яе судзілі 75-гадовую жыхарку Жодзіна Іраіду Міско.
- За «адзеньне палітычных колераў» затрымалі жыхарак Гомля, калі яны ўскладалі кветкі да помніка Ірыне Паскевіч (у пратаколе міліцыя напісала: «ускладалі кветкі да помніка Сускевічу»)
- За белыя шкарпэткі з чырвонымі палоскамі, гумкі на руку белага і чырвонага колеру
- За фіранкі на вокнах «палітычных колераў»
- За карагод у лесе вакол ялінкі
- За сьнегавіка ва ўласным двары
- За «падтрымку пратэстаў у думках»
- За «пікетаваньне з дапамогай аптычнага прыбору «Праектар»
- За ляльку, падобную да Лукашэнкі