Дакумэнт падрыхтаваны адным з падпісантаў на аснове распрацаванай Народным антыкрызісным кіраўніцтвам Канцэпцыі рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, якія ажыцьцяўляюцца рэжымам Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 году, і можа паслужыць базай для фінальнага праекту, удакладняе НАК.
Ён прадугледжвае як вызваленьне вязьняў, якія знаходзяцца ў турмах і СІЗА з палітычных матываў, пасьля сыходу Лукашэнкі з прэзыдэнцкай пасады і ўстанаўленьня ў Беларусі легітымнай улады, так і дапамогу і кампэнсацыі іншым пацярпелым ад незаконных дзеяньняў улады.
На рэабілітацыю могуць разьлічваць
- тыя, супраць каго завялі крымінальную ці адміністрацыйную справу з палітычнай падаплёкай,
- хто загінуў у выніку дзеяньняў сілавікоў, а таксама тыя, хто атрымаў цялесныя пашкоджаньні, пабоі, іншыя праблемы са здароўем, зазнаў катаваньні і сэксуальны гвалт,
- хто знаходзіўся ў ізалятарах і турмах з парушэньнем санітарных нормаў і нормаў ізаляцыі ад пераносчыкаў інфэкцыйных захворваньняў,
- хто зазнаў зьнявагу гонару і годнасьці або іншую маральную шкоду,
- хто страціў працу ці быў выключаны з навучальнай установы,
- хто быў дэпартаваны ці вымушана пакінуў месца жыхарства,
- хто зазнаў матэрыяльную шкоду ў сувязі зь незаконнымі дзеяньнямі службовых асобаў.
У праекце закону аб рэабілітацыі тых, хто пацярпеў ад рэжыму Лукашэнкі з палітычных матываў, падрабязна апісваецца:
- якія менавіта катэгорыі грамадзян будуць прызнаныя ахвярамі палітычных рэпрэсій дыктатуры і як будзе выглядаць гэтая працэдура;
- якія меры па рэабілітацыі павінны будуць распачаць органы дзяржаўнай улады, такія як, напрыклад, пракуратура і суды;
- якога кшталту кампэнсацыі могуць быць прапанаваныя рэпрэсаваным;
- і іншыя аспэкты працэсу будучай рэабілітацыі.
Праект закону цалкам можна пачытаць тут >>