Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Аўстрыі, чакаюцца яе перамовы з канцлерам і кіраўніком МЗС


Прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен і Сьвятлана Ціханоўская
Прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен і Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца зь візытам у Аўстрыі. 27 красавіка яна сустрэлася з прэзыдэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Падчас сустрэчы Ціханоўская і Ван дэр Бэлен абмеркавалі:

  • эскаляцыю рэпрэсіяў і раскол у элітах Беларусі, сытуацыю з палітвязьнямі. Святлана Ціханоўская расказала, як у гадавіну чарнобыльскай трагедыі сілавікі не давалі запаліць лямпады каля храмаў у памяць пра ахвяраў катастрофы;
  • падтрымку Аўстрыяй закліку Ціханоўскай да мірнага ўрэгуляваньня крызісу ў Беларусі празь перамовы, якія прывядуць да свабодных прэзыдэнцкіх выбараў у гэтым годзе. Аўстрыя разам з АБСЭ гатовая шукаць шляхі дапамогі ў арганізацыі дыялёгу з рэжымам;
  • важнасьць захаваньня сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі, умацаваньне нацыянальнай ідэнтычнасьці і ўстойлівасьці беларускага грамадзтва;
  • сытуацыю з каранавірусам у Беларусі і спробы рэжыму схаваць рэальную статыстыку захворваньня.

26 красавіка Сьвятлана Ціханоўская ў Вене сустрэлася з кіраўнікамі місій АБСЭ Вялікай Брытаніі, ЗША, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі і Эстоніі. Усе яны падтрымалі «маскоўскі мэханізм» для разгляду меркаваных парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Таксама на сустрэчы абмеркавалі, якія краіны маглі б стаць пасярэднікамі ў вырашэньні беларускага крызісу.

Чакаюцца яе сустрэчы з кіраўніком МЗС Аўстрыі Аляксандрам Шаленбэргам, канцлерам Сэбастыянам Курцам, лідэрамі фракцый парлямэнту Аўстрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG