Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра кулямётчыкаў на джыпах і забарону Nivea


Героі Лявона Вольскага ўражаныя фантастычнай гісторыяй пра 150 джыпаў з кулямётамі, якія нібыта меліся ехаць зь Літвы ў Менск, каб зрынуць Лукашэнку, а таксама забаронай на прадукцыю Nivea, Liqui Moly і Škoda.

Саўка:
Не-не-не, Nivea крэм ня класны.

Грышка:
Дык і Škoda – шкоднае аўто.

Саўка:
Liqui Moly – ўражэскае масла.
Падмяшаюць што-нібудзь ня то.

Разам:
Дарогай пыльнаю
Ехалі зь Вільні мы,
І ў нашых джыпах Liqui Moly цёк.
На джыпах Škoda мы
Ды з кулямётамі.
Вось гэта сон!
Шкада, што не жыцьцё.

Грышка:
Выкінуў бляшанку ад Nivea,
Каб і паху нават не было.

Саўка:
Нада Škodu мне прадаць скарэе,
Патаму што Škoda – эта зло.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG