Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчукі паскардзіліся на жыроўкі з абразай нацыянальнага сьцяга. Што адказалі чыноўнікі?


Бел-чырвона-белыя беларускія нацыянальныя сьцягі на бальконах менчукоў. Архіўнае фота
Бел-чырвона-белыя беларускія нацыянальныя сьцягі на бальконах менчукоў. Архіўнае фота

У сярэдзіне красавіка менчукі атрымалі дзіўныя жыроўкі — на абароце была інфармацыя з «разьвенчваньнем мітаў» пра гістарычны бел-чырвона-белы сьцяг.

Жыхары зьвярнуліся з пытаньнямі да гарадзкіх уладаў, што гэта было. І атрымалі адказы, піша Tut.by.

Плацёжкі за сакавік прыйшлі з інфармацыяй пад загалоўкам: «Ня дайце сябе падмануць! Міты пра БЧБ-сьцяг». Напрыклад, сьцьвярджалася, што «гэта сьцяг катаў свайго народу, здраднікі з БЧБ-нашыўкамі палілі Хатынь, Азарычы, Олу і яшчэ тысячы беларускіх вёсак».

Пры гэтым няма ніякіх дакумэнтальных сьведчаньняў, што зьнішчэньне Хатыні адбывалася пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Некаторыя людзі, якіх гэта абурыла, накіравалі пытаньні камунальнікам і ў Менскі гарвыканкам наконт скажоных зьвестак.

«Інфармацыя на дадзеных паведамленьнях носіць сацыяльны характар, — растлумачылі аднаму заяўніку ў „Адзіным разьлікова-даведачным цэнтры“ Менгарвыканкаму. — Вашае асабістае меркаваньне і прапановы аб разьмяшчэньні інфармацыі з адваротнага боку паведамленьня аб памеры платы за жыльлёва-камунальныя паслугі прынятыя да ведама».

Камунальнікі дадалі, што парадак бязвыплатнага разьмяшчэньня на плацёжках інфармацыі сацыяльнага характару, «накіраванай на абарону грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў», вызначаны рашэньнем Менгарвыканкаму. 27 красавіка аднаму зь менчукоў прыйшоў адказ і адтуль.

Сутнасьць тэксту аналягічная папярэдняму, акрамя аднаго абзаца: «Тэкст інфармацыі адпавядае дзяржаўнай палітыцы на захаваньне гістарычнай памяці і праўдзівасьці разьвіцьця беларускай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG