Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус запытаў у архіве кіна- і фотаматэрыялы пра «забойствы беларусаў пад бел-чырвона-белым сьцягам». Вось што яму адказалі


Менск, 28 жніўня 2020 г.
Менск, 28 жніўня 2020 г.

Палітычны экспэрт Ягор Лебядок зрабіў запыт у Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакумэнтаў і папрасіў скласці сьпіс наяўных фота- і кінадакумэнтаў з выявамі людзей пад бел-чырвона-белым сьцягам або гербам «Пагоня», «якія ахоўваюць, канваююць, катуюць ці забіваюць іншых людзей».

Запыт датычыў пэрыяду 1939–1946 гадоў.

«Аплаціў гэтую паслугу (усе ж такі аб’ём работ добры) і атрымаў адказ: «У фондах архіву па тэме, якая вас цікавіць, фота- і кінадакумэнтаў ня выяўлена», — напісаў Ягор Лебядок у сваім фэйсбуку.

«Уласна, такіх фота- і кінадакумэнтаў я і не сустракаў раней, нягледзячы на мусіраваньне лукашэнкаўскай прапагандай дадзенай тэмы ўжо два дзесяцігодзьдзі», — дадаў ён.

Аляксандар Лукашэнка, некаторыя высокапастаўленыя чыноўнікі і праўладныя СМІ, неаднаразова заяўлялі, што падчас ІІ сусьветнай вайны пад бел-чырвона-белымі сьцягамі памагатыя нацыстаў праводзілі забойствы на тэрыторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG