Як паведаміла 26 красавіка Міністэрства замежных спраў Румыніі, Грышаева вырашана абвясьціць пэрсонай нон грата за «дзейнасьць і дзеяньні, якія супярэчаць палажэньням Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах».
Румынія стала яшчэ адной краінай ЭЗ, усьлед за краінамі Балтыі і Польшчай, якая абвясьціла аб захадах у дачыненьні да супрацоўнікаў расейскай дыпляматычнай місіі ў знак салідарнасьці з уладамі Чэхіі, якая абвінаваціла расейскія спэцслужбы ў датычнасьці да выбухаў на складах боепрыпасаў у мясцовасьці Вэрбеціцы ў 2014 годзе.
Масква раней назвала высунутыя Прагай абвінавачаньні абсурднымі і надуманымі. Сытуацыя прывяла да значнага скарачэньня штату расейскай амбасады ў Празе і амбасады Чэскай рэспублікі ў Маскве.