Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праавабаронцу, які абвясьціў галадоўку, нечакана вызвалілі пасьля 8 сутак арышту


Аляксандар Вайцешык, архіўнае фота
Аляксандар Вайцешык, архіўнае фота

Баранавіцкага праавабаронцу «Вясны» Аляксандра Вайцешыка выпусьцілі на волю.

Аляксандра Вайцешыка асудзілі паводле артыкула 24.1 КаАП (непавага да суду) на 15 сутак — яго затрымалі на судовым працэсе 14 красавіка за тое, што ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хоць, як сьцьвярджаў праваабаронца, ён толькі запісваў працэс на дыктафон, што зьяўляецца ягоным абсалютным правам.

Судзьдзя Мікалай Кміта словам не паверыў. Аляксандра Вайцешыка прымусілі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады міліцыянты мабільнік забралі, а яго самога затрымалі.

На наступны дзень яго асудзілі паводле артыкула 24.1 КаАП — прызналі вінаватым у парушэньні парадку падчас судовага пасяджэньня і іншых дзеяньнях, якія сьведчаць пра відавочнае грэбаваньне судом.

На знак пратэсту супраць незаконнага затрыманьня і несправядлівага арышту Аляксандар Вайцешык абвясьціў галадоўку.

22 красавіка стала вядома, што суд задаволіў ягоную скаргу і праваабаронцу выпусьцілі на волю. Ён галадаў усе 8 дзён арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG