Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Допыт суправаджаўся псыхалягічным і фізычным гвалтам». Праваабаронца Яворскі пра ад'езд зь Беларусі пасьля пагрозаў


Уладзімер Яворскі (справа) з калегамі-праваабаронцамі
Уладзімер Яворскі (справа) з калегамі-праваабаронцамі

Праваабаронца Ўладзімер Яворскі расказаў, што папярэднічала тэрміноваму ад’езду зь Беларусі ва Ўкраіну. Ягоную жонку Тацяну Гацуру напярэдадні вызвалілі пасьля 10 дзён арышту, але яна па-ранейшаму застаецца падазраванай у крымінальнай справе за «фінансаваньне масавых беспарадкаў».

«12 красавіка ў нашай кватэры ў Менску прайшоў паўторны ператрус. Шукалі тое, чаго на самай справе ў нас не было і знайсьці немагчыма ў прынцыпе. Канфіскавалі старыя дакумэнты, тэлефоны і г. д. Пасьля 3 гадзін працы апэрытыўнікаў, калі ўвесь пакой перабралі па частках, мне сказалі, што я мушу праехаць зь імі. Далей быў шматгадзінны допыт. Я падпісаў дакумэнт пра невыдаваньне, бо праходжу сьведкам у крымінальнай справе», — падзяліўся ён у Facebook.

Паводле Ўладзімера Яворскага, допыт быў «непрыемным» і суправаджаўся псыхалягічным і фізычным гвалтам.

«Пыталіся пра дзейнасьць маю і маёй жонкі, затрыманай пасьля першага ператрусу. Аб праве не даваць сьведчаньняў пра сябе і сваякоў ніхто ня згадваў, як не хацелі нічога чуць пра адваката. У канцы допыту заявілі, што ў мяне ёсьць 48 гадзін, каб пакінуць краіну разам зь дзецьмі „у мэтах нашай бясьпекі“. Пры гэтым пагражалі затрымаць у крымінальнай справе, а дзяцей зьмясьціць у спэцустановы. Таксама папярэдзілі, што мне забаронены ўезд у Беларусь на працягу 10 гадоў. Ніякіх дакумэнтаў не было, але гучала пераканаўча».

14 красавіка Ўладзімер Яворскі вылецеў у Львоў разам са сваім сынам. Трое іншых дзяцей засталіся ў Менску. Да моманту ад’езду за ім увесь час сачылі, кажа ён.

«Украіна павінна рэагаваць на падобныя падзеі. Гэта ня проста мая асабістая справа, ня толькі пытаньне аб масавых перасьледах праваабаронцаў у Беларусі за звычайную працу... Мяне зьдзіўляе, калі Ўкраіна крыўдзіцца на тое, што ўсе іншыя „заклапочаныя“ толькі сваімі праблемамі, а ў той жа час у сябе пад носам ніяк не рэагуе на сытуацыю ў Беларусі, дзе ўжо пад 350 палітзьняволеных і іх колькасьць расьце кожны дзень... Разам з тым я шчыра ўдзячны сотням людзей, якія дапамагалі нам увесь гэты час», — падсумаваў Уладзімер Яворскі.

Увечары 15 красавіка Тацяну Гацуру-Яворскую вызвалілі з СІЗА без прад’яўленьня абвінавачаньня. Пры гэтым яна застаецца ў статусе падазраванай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG