Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў заявіў, што Расеі і Беларусі трэба прывыкаць жыць у стане вонкавай пагрозы


Дзьмітрый Пяскоў
Дзьмітрый Пяскоў

Уразьлівасьць Беларусі ўзмацняе вонкавую небясьпеку для Расеі, і наадварот, адзначыў, як паведамляе ТАСС, прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта.

Расеі і Беларусі трэба прывыкнуць жыць у стане пастаяннай вонкавай пагрозы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў у праграме «Зразумелая палітыка. Плюс» на тэлеканале «Беларусь-1».

«Мы і паасобку, Беларусь і Расея, і разам зьяўляемся пастаяннай мэтай і аб’ектамі нападак з боку іншых краін. Нам проста трэба прывыкнуць жыць у стане вонкавай пагрозы, стане, калі замежнае навакольнае асяродзьдзе агрэсіўнае, варожае і непрыязнае», — сказаў ён.

Пяскоў дадаў, што «ўразьлівасьць або Масквы, або Менску ўзмацняе небясьпеку для другой краіны».

Ён зьвярнуў увагу на тое, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у сваім штогадовым пасланьні расейскаму парлямэнту ў сераду ўдзяліў сытуацыі ў Беларусі досыць вялікую ўвагу. Менавіта гэтым, растлумачыў Пяскоў, кіраўнік дзяржавы вырашыў прадэманстраваць тое, як іншыя краіны могуць праяўляць сваю варожую палітыку.

«З гэтай варожай палітыкай сутыкаецца і Беларусь, і наша краіна, і шмат іншых краін у сьвеце. Але толькі лічаныя адзінкі краін здольныя і могуць годна даваць адпор такім праявам», — дадаў прадстаўнік Крамля.

Затрыманьне Зянковіча, Кастусёва, Фядуты і справа «змоўшчыкаў». Што трэба ведаць

  • У Шклове ўвечары 12 красавіка затрымалі кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Тады было вядома толькі, што ён праходзіць у крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  • Увечары таго ж дня жонка беларускага паліттэхноляга Аляксандра Фядуты паведаміла пра яго зьнікненьне ў Маскве. 13 красавіка КДБ Беларусі паведаміў, што Фядуту затрымалі.
  • У ноч на 14 красавіка стала вядома аб затрыманьні ў Маскве беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча. Усе яны цяпер у менскім СІЗА КДБ.
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа)
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа)
  • Увечары 17 красавіка дзяржаўныя СМІ Беларусі паказалі заяву Аляксандра Лукашэнкі, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.
  • Лукашэнка абвінаваціў у датычнасьці да падрыхтоўкі замаху затрыманых Зянковіча, Кастусёва і Фядуту.
  • Амаль сынхронна ФСБ Расеі заявіла, што яны сумесна з КДБ Беларусі спынілі меркаваную змову з удзелам Зянковіча і Фядуты, якія нібыта плянавалі 9 траўня «ажыцьцяўленьне вайсковага перавароту ў Беларусі па адпрацаваным сцэнары „каляровых рэвалюцый“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізычную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі».
  • У рэпартажы на беларускім дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі фрагмэнт відэаразмовы ў Zoom, у якой, акрамя Зянковіча, Кастусёва і Фядуты, удзельнічалі яшчэ чатыры чалавекі (усе жывуць у ЗША), нібыта ўдзельнікі змовы. У інтэрвію Свабодзе двое зь іх адкінулі абвінавачаньні (тут і тут).
  • Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША і Польшчы назвалі абвінавачаньні ўладаў Беларусі і Расеі на свой бок няпраўдай.
  • 21 красавіка Ўладзімір Пуцін заявіў, што краіны Захаду ігнаруюць факты падрыхтоўкі «дзяржаўнага перавароту ў Беларусі» і «плянаваньня забойства» Аляксандра Лукашэнкі. Ён абвінаваціў удзельнікаў «змовы супраць Лукашэнкі» ў падрыхтоўцы масаванай кібэратакі на Беларусь.
  • 22 красавіка стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юры Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу).
  • 30 красавіка КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных. Гэта Аляксандар Фядута, Юры Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзьмітры Шчыгельскі, Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка, Віталь Макаранка, Ігар Макар. Акрамя Фядуты, Зянковіча і Кастусёва, у няволі трымаюць Вольгу Галубовіч.
  • Прысуды ў справе: Юрасю Зянковічу — 11 гадоў калёніі, Аляксандру Фядуту — 10 гадоў, Рыгору Кастусёву — 10 гадоў, Дзянісу Краўчуку — 2,5 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG