«У супольнасьці разьмяшчаліся абразы прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых, а таксама экстрэмісцкія матэрыялы, накіраваныя на распальваньне сацыяльнай варожасьці. Для дэстабілізацыі грамадзка-палітычнай сытуацыі ў Беларусі і зьмены канстытуцыйнага ладу ўдзельнікі каналу заклікалі да масавых беспарадкаў, вулічных пратэстаў, хуліганства, радыкалізацыі, вандалізму, супраціву міліцыянтам», — паведамляе МУС Беларусі.
Ведамства папярэджвае, што цяпер за публікацыю ці рэпост інфармацыі з названага інтэрнэт-рэсурсу прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць і пакараньне аж да арышту.
Экстрэмісцкімі ў Беларусі прызналі ўжо 10 тэлеграм-каналаў і 12 тэлеграм-чатаў.
Тэлеграм-каналы:
- «NEXTA-live (НЕХТА-live)»
- «NEXTA (НЕХТА)» «LUXTA»
- «Мозырь 97%»
- «Водители 97»
- «Брест: Слухи и факты»
- «Мая краіна Беларусь»
- «Беларусь головного мозга»
- «Каратели Беларуси»
- «МотолькоПомоги»
Тэлеграм-чаты:
- «Витебск 97%»
- «Гродно 97%»
- «Гомель Советский 97»
- «Речица для Жизни ЧАТ»
- «Брест 97%»
- «Я ВЫХОЖУ / МКБ»
- «Чат группы Каратели»
- «Чат невероятного Витебска»
- «Могилев 97%»
- «Бобруйск 97%»
- «Осиповичи для жизни»
- «Бульвар Непокоренных»