Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея сабрала на мяжы з Украінай больш войскаў, чым у 2014 годзе, — Пэнтагон


Прэсавы сакратар Пэнтагону Джон Кірбі, архіўнае фота
Прэсавы сакратар Пэнтагону Джон Кірбі, архіўнае фота

Расея сабрала на мяжы з Украінай больш войскаў, чым у 2014 годзе, заявіў прэсавы сакратар Пэнтагону Джон Кірбі. Ён адзначыў, што сытуацыя выклікае сурʼёзны непакой. 

Кірбі дадаў, што заяўленая мэта знаходжаньня войскаў — вучэньні — не выглядае відавочнай.

Напярэдадні кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Барэль заявіў, што Расея, паводле ягоных зьвестак, сканцэнтравала 150 тысяч сваіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай і ў акупаваным Крыме.

«І гэта найбольшае перамяшчэньне расейскіх войскаў каля ўкраінскіх межаў за ўвесь час», — адзначыў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG