Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭСПЧ прыняў да разгляду скаргу Навальнага


Аляксей Навальны, архіўнае фота
Аляксей Навальны, архіўнае фота

Эўрапейскі суд у правах чалавека прыняў скаргу расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага на ўмовы ўтрыманьня ў пакроўскай папраўчай калёніі.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі суду ў Twitter.

Скаргу прынялі ў рэкордна хуткія тэрміны.

Судзьдзі ЭСПЧ задалі расейскім уладам некалькі пытаньняў:

Ці сумяшчаецца ўтрыманьне Навальнага пад вартай зь ягоным правам на жыцьцё, гарантаваным артыкулам 2 Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека?

З улікам перадгісторыі «амаль сьмяротнага пагаршэньня здароўя заяўніка», выкліканага атручэньнем у 2020 годзе, ці адпавядае цяперашняе лячэньне патрабаваньням артыкулаў 2 і 3 Канвэнцыі?

Ці зазнаваў Навальны катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў калёніі?

Расейскія ўлады павінны даць адказы да 12 ліпеня.

  • Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны зь лютага знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 2 у горадзе Пакрове Ўладзімірскай вобласьці: суд прыгаварыў яго да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў крымінальнай справе «Іў Рашэ» васьмігадовай даўнасьці. Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў тую справу неправамернай. У калёніі стан здароўя Навальнага рэзка пагоршыўся.
  • З канца сакавіка палітык трымае галадоўку: ён абвясьціў яе на знак пратэсту супраць таго, што не атрымлівае неабходнай мэдычнай дапамогі, і пры гэтым да яго не дапускаюць ягонага лекара.
  • Штаб Навальнага анансаваў на 21 красавіка акцыі за вызваленьне палітыка, якія пройдуць ва ўсіх буйных гарадах Расеі, у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG