Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксея Навальнага перавялі з калёніі ў шпіталь


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, які трымае з 31 сакавіка галадоўку ў калёніі № 2 ў горадзе Пакрове, пераведзены ў шпіталь. Пра гэта паведамляецца на сайце ўпраўленьня расейскай Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) па Ўладзімірскай вобласьці.

Шпіталь, у які пераводзяць апазыцыянэра, знаходзіцца на тэрыторыі іншай калёніі, ВК-3, ва Ўладзіміры. ФСВП ацэньвае здароўе Навальнага як здавальняючае. У паведамленьні гаворыцца, што апазыцыянэру зь ягонай згоды прызначылі вітамінную тэрапію.

СМІ называлі ВК-3, у шпіталь якой перавялі Навальнага, катавальняй. Былыя зьняволеныя сьцьвярджалі, што ў гэтую калёнію пераводзяць для «перавыхаваньня» і выбіваньня прызнаньняў у злачынствах. Асуджаныя заяўлялі, што ў шпіталі іх абколвалі псыхатропнымі прэпаратамі, катавалі і гвалцілі.

Раней лекары Навальнага апублікавалі вынікі ягоных аналізаў крыві. Яны паказваюць, што стан здароўя апазыцыянэра блізка да крытычнага. Па словах лекара Анастасіі Васільевай, у Навальнага патэнцыйна існуе верагоднасьць раптоўнага спыненьня сэрца.

  • Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны зь лютага знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 2 у горадзе Пакрове Ўладзімірскай вобласьці: суд прыгаварыў яго да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі па крымінальнай справе «Іў Рашэ» васьмігадовай даўнасьці. Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў тую справу неправамернай. У калёніі стан здароўя Навальнага рэзка пагоршыўся.
  • З канца сакавіка палітык трымае галадоўку: ён абвясьціў яе на знак пратэсту супраць таго, што не атрымлівае неабходнай мэдычнай дапамогі, і пры гэтым да яго не дапускаюць ягонага лекара.
  • У нядзелю штаб Навальнага анансаваў на 21 красавіка акцыі за вызваленьне палітыка, якія пройдуць ва ўсіх буйных гарадах Расеі, у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG