Дараднік прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, выступаючы ў нядзелю ў праграме «Становішча ў краіне» на канале CNN, паведаміў, што ўрад ЗША папярэдзіў Расею пра «наступствы», калі крытык Крамля Аляксей Навальны памрэ ў турме.
«Мы данесьлі да расейскага ўраду, што тое, што яны адказныя за тое, што адбываецца з Навальным у зьняволеньні, і яны будуць прыцягнутыя да адказнасьці міжнароднай супольнасьцю», — заявіў Саліван CNN.
«Што да канкрэтных захадаў, якія мы ўжывем, мы разглядаем цэлы шэраг выдаткаў, якія мы можам выклікаць, і я не зьбіраюся зараз гэта тэлеграфаваць публічна, але мы данесьлі, што калі Навальны памрэ, гэта не застанецца без наступстваў», — дадаў ён.
Раней агенцтва Reuters паведаміла, што рызыка ўзьнікненьня нырачнай недастатковасьці ў Навальнага павялічваецца, і што яго зрок пагаршаецца пасьля двух тыдняў галадоўкі.
Вядомы апанэнт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, 44-гадовы Навальны пачаў адмаўляцца ад ежы 31 сакавіка на знак пратэсту супраць неаказаньня яму належнай мэдычнай дапамогі ў сувязі з болем у назе і сьпіне.