Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі гомельскіх палітвязьняў папрасілі эўрапейскіх амбасадараў наведаць суд аб «захопе будынкаў»


Амбасадары эўрапейскіх краін у Менску з плякатамі «Не гвалту». 2 кастрычніка 2020 году.
Амбасадары эўрапейскіх краін у Менску з плякатамі «Не гвалту». 2 кастрычніка 2020 году.

У судзе Чыгуначнага раёну Гомля працягваецца разгляд крымінальнай справы адносна давераных асоб Святланы Ціханоўскай за пляны «масавых беспарадкаў» і «захопу адміністрацыйных будынкаў».

У судзе Чыгуначнага раёну Гомля працягваецца разгляд крымінальнай справы адносна давераных асоб Святланы Ціханоўскай за пляны «масавых беспарадкаў» і «захопу адміністрацыйных будынкаў».

Судзяць Тацяну Канеўскую, Юрыя Ўласава, Дзьмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна.

Суд праходзіць у надзвычайным рэжыме. Юрыдычна ён адкрыты, але на працэс пускаюць толькі блізкіх сваякоў і дзяржаўныя СМІ. Астатнія месцы займаюць то міліцыянты, то невядомыя людзі, то студэнты юрыдычнага факультэту. Палітвязьні абураныя, што на адкрыты суд не дапускаюць незалежныя СМІ, іх паплечнікаў, сяброў і неабыякавых жыхароў Гомля.

Сваякі абвінавачаных накіравалі запрашэньні наведаць суд у амбасады Літвы, Латвіі, Італіі, Польшчы, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Украіны. Сваякі просяць амбасадараў наведаць адкрыты працэс, бо спадзяюцца, што іх прысутнасьць (калі там няма журналістаў незалежных СМІ) можа спрыяць большай аб’ектыўнасьці і публічнасьці суду.

Усе чацьвёра не прызнаюць сваёй віны ў інкрымінаваных злачынствах. Як доказ віны сьледзтва расцэньвае відэа, паказанае па дзяржаўнай тэлевізіі — ролік, зьняты таемным чынам, дзе давераныя асобы абмяркоўваюць пляны на 9-10 жніўня.

Сёньня ў судзе зачыталі паказаньні сьведак, у тым ліку Алега Майсеева — сябра каманды Ціханоўскай, які быў на сустрэчы каманды 5 жніўня. Сам ён зьехаў за мяжу. Ён не прызнаваў, што каманда плянавала захопы адміністрацыйных будынкаў.

Тацяна Канеўская і Дзьмітрый Івашкоў адмовіліся даваць паказаньні на судзе. Таму былі зачытаныя іх сьведчаньні, якія яны давалі на сьледзтве. Там яны таксама не прызнавалі сваёй віны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG