Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ дваіх адвакатаў выклікалі на пазачарговую атэстацыю ў Міністэрства юстыцыі


Адвакаты падчас працэсу, ілюстрацыйнае фота.
Адвакаты падчас працэсу, ілюстрацыйнае фота.

Адвакатаў Валера Зінкевіча і Сьвятлану Халаловіч выклікалі на пазачарговую атэстацыю кваліфікацыйнай камісіі Міністэрства юстыцыі Беларусі на 21 красавіка.

Як адзначае сайт «Права на абарону», падставай для пераатэстацыі Валера Зінкевіча стаў леташні фатаздымак на ягонай старонцы ў інстаграме з подпісам: «Ад апошніх дзён проста захоплівае дух! Посьпеху нашай любімай Беларусі».

На думку кваліфікацыйнай камісіі ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці, выказваньне ўласнай пазыцыі «не спрыяе павышэньню прэстыжу і аўтарытэту адвакатуры ў грамадзтве».

Валер Зінкевіч мае стаж працы ў адвакатуры больш за 20 гадоў, доўгі час працаваў у бюро «Конан і партнэры», кіраўніком якога зьяўляўся ўжо пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Максім Конан.

Сьвятлана Халаловіч адпрацавала ў адвакатуры 19 гадоў, летась брала ўдзел у бясплатным дыстанцыйным кансультаваньні мэдычных работнікаў, якія непасрэдна працавалі з хворымі на COVID-19.

Ад пачатку году на пазачарговую пераатэстацыю выклікалі многіх адвакатаў, якія абаранялі палітвязьняў або ўдзельнічалі ў палітычных працэсах.

У выніку адвакацкіх ліцэнзій пазбавіліся Людміла Казак, Сяргей Зікрацкі, Аляксандар Пыльчанка, Міхаіл Кірылюк, Канстанцін Міхель ды іншыя юрысты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG